Заўтра украінскі бок апублікуе поўную справаздачу па доказах адносна абстрэлу тэрарыстамі Марыупаля. Пра гэта ў ходзе пасяджэння СНБА заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
«Заўтра раніцай мы апублікуем доказы карэкціроўшчыка агню, які працаваў, каб ракеты дакладна ўдарылі па жылых кварталах. Каб кожны бачыў гэта злачынства і тых, хто яго здзейсніў», — сказаў Парашэнка.
Ён падкрэсліў, што карэктоўшчыкі агню па Марыупалю затрыманы СБУ і цяпер дае паказанні.