![]() |
Беларускі інтэрфэйс зьявіўся ў Гісторыі пошукаў ад Гуглу. Цяпер статыстыка вашух пошукаў, тэндэнцыі якія прысутнічаюць у вашых зацікаўленьнях можа суправаджацца парадамі і заўвагамі па-беларуску. Калі вы зарэгістраваны карыстальнік Гуглу, напрыклад маеце рахунак на gmail-e, можна паглядзець гэта на http://www.google.com/history.
Акрамя таго, пры набіраньні дастатковай статыстыкі, тут вы можаце пабачыць нядаўнія папулярныя запыты, блізкія да вашых пошукаў і веб-старонкі блізкія да вашых пошукаў. Галоўная ж ідэя гэтага прадукту - пры зьбіраньні вашай гісторыі вызначаць накірунак вашага інтарэсу, і тым спрыяць больш трапнаму для вас пошуку.
А для параноікаў прадугледжана магчымасць спыніць зьбіраньне статыстыкі.
Пераклад рабіўся намаганьнямі валанцёраў.
Сярод іншых прадуктаў ад Гуглу, якія чакаюць свайго зьяўленьня з беларускай вэрсіяй гэта Gmail. Уласна пераклад для яго быў зроблены блізу году таму, ад гуглу нават прыйшоў ліст, у якім сцьвярджалася, што яны правяраюць пераклад, і ён неўзабаве зьявіцца он-лайн, трэба крыху пачакаць.
Ці ведае хто-небудзь, якія ў іх ёсць магчымасці правяраць пераклады ўсіх моваў, якія яны падтрымліваюць?





