У Віцебску з'явілася на свет дзіця вагой 6 кілаграмаў 190 грамаў і ростам 59 сантыметраў.

Хлопчыка назвалі Андрэем — у гонар дзеда. Гэта трэцяе дзіця ў сям'і Юліі і Івана Сахаравых. Старэйшы сын, якому цяпер 3 гады, таксама нарадзіўся буйным — 5 кг і 100 г, сястра Андрэя, якой споўнілася 10, пры з'яўленні на свет важыла 3 кг 700 г.

 

«Дзіця не планаванае, але жаданае. Што будзе такім волатам — для нас сюрпрыз. Запомніла першую фразу, якую пачула пасля родаў — «гэта трохмесячнае дзіця». Яму ўжо малыя некаторыя дзіцячыя рэчы, сабраныя да нараджэння», — распавяла шчаслівая мама.

Звычайна вага здаровых і народжаных у тэрмін немаўлятаў складае ад 3 да 3,5 кг. Дзіця вагой да пяці кілаграмаў лічыцца буйным, а тых, хто больш, медыкі называюць гігантамі. Пры гэтым рост немаўляці не ўлічваецца, хоць, як правіла, даўжыня цела волата таксама перавышае сярэднестатыстычную. Такія дзеці з'яўляюцца на свет не часта — адзін на 1,5 тысячы нованароджаных, і толькі 8-10% немаўлят важаць больш за 4 кг.

У мінулым годзе ў Віцебску нарадзіўся хлопчык вагой 6 кг 100 г, таксама, дарэчы, трэці па ліку. А сын Сахаравых, па словах галоўнай доктаркі Віцебскай абласной клінічнай радзільні Алены Леановіч, паставіў рэкорд у маштабах краіны. Мама і малы, па словах дактароў, адчуваюць сябе добра і хутка будуць выпісаныя дадому. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?