Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін лічыць магчымым павялічыць тэрмін знаходжання ў Расіі грамадзян Украіны прызыўнога ўзросту.

На сустрэчы са студэнтамі Нацыянальнага мінеральна-сыравіннага універсітэта «Горны» ў Санкт-Пецярбургу Пуцін заявіў, што многія ўкраінцы ўхіляюцца ад мабілізацыі і імкнуцца прыехаць у Расію, каб «пераседзець» тут нейкі час. «І правільна робяць, таму што іх проста штурхаюць туды, як гарматнае мяса, пад кулі», — сказаў прэзідэнт РФ.

Па словах Пуціна, у дадзены момант грамадзяне Украіны не могуць знаходзіцца на тэрыторыі РФ больш за 30 сутак. Для ўкраінцаў прызыўнога ўзросту тэрмін знаходжання ў РФ можа быць зменены, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?