Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі 26 студзеня пачаў сухую галадоўку, паведаміў праваабарончы рэсурс spring96.org.

23 студзеня Вінярскі быў арыштаваны на 15 сутак за ўдзел у акцыі памяці Міхаіла Жызнеўскага і герояў Нябеснай сотні каля помніка ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку ў Мінску. 

Акрамя таго, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 67-гадовая Ніна Багінская, аштрафаваная на 3,6 млн. рублёў за ўдзел у гэтай акцыі, накіравала ў пракуратуру Цэнтральнага раёна скаргу на дзеянні супрацоўнікаў РУУС. Актывістка піша, што ў міліцыі яе паставілі тварам да сцяны і адабралі палачку, на просьбу яе аддаць і дазволіць сесці ніхто не рэагаваў.

«Пасля таго як у дачыненні да мяне правялі відэафіксацыю, адзін з супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС Мінска прапанаваў азнаёміцца з пратаколамі адміністрацыйнага правапарушэння. На мае заўвагі, што я не разумею пратаколы, складзеныя па-руску, ён пачаў абражаць мяне грубай нецэнзурнай лаянкай, абражаў маю чалавечую годнасць і гонар. <…> Адрэагаваў пагрозамі фізічнай расправы на мой адрас. У прыватнасці ён сказаў, што я ўжо старая і мяне пара ўжо закапаць і ён гэта зробіць», — напісала Багінская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?