Віктар Крываль, прадпрымальнік з Вузды: «Намаганьні прадпрымальнікаў ідуць па нарастаючай. І пачалося ўсё з таго, што першыя шасьцёра заяўнікаў страйку на 10 сьнежня не адмовіліся ад сваёй ідэі. Не пахіснуліся і не паглядзелі назад. Зараз працягваецца тая самая тэндэнцыя. Але 10 студзеня людзей на плошчы было ўжо ў некалькі разоў больш. Ніводны не адмовіўся ад задуманага. І мне падаецца, 21-га людзей зьбярэцца яшчэ больш. Калі і тут прадпрымальнікі, асабліва наёмныя работнікі выйдуць да афіцыйных будынкаў, то да іх далучацца і людзі, пазбаўленыя льгот. Запужаць? Наўрад ці ўдасца гэта зрабіць. Чаму? Я ўжо згадваў: першыя заяўнікі не спужаліся…”

Мне падаецца, улада будзе дзейнічаць так. Першае: хапаць людзей і дэманстраваць сваю нібыта рашучасьць не саступаць нам. Другое: яны ўсяляк будуць імкнуцца адцягнуць нашыя акцыі на пазьнейшы тэрмін. Дзеля чаго праз сваіх людзей у прадпрымальніцкім асяродку стануць прапаноўваць: ня трэба гэта рабіць 21-га, давайце, можа, 10-га лютага ці пазьней… ле чым далей адцягваецца вырашэньне гэтай праблемы, тым больш карысьці ўладзе»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?