Украінскі спявак Уладзіслаў Лявіцкі з рэжысёрам Тарасам Хімічам запісалі кліп, у якім гучыць маналог жаўнера да сваёй каханай.

Песня адначасова гучыць і ў сучаснасці, і ў антуражы Першай сусветнай вайны, калі супраць Расійскай імперыі ваяваў у складзе аўстра-венгерскай арміі Украінскі добраахвотніцкі легіён.

Уладзіслаў Лявіцкі паходзіць са Львова, быў лаўрэатам конкурса «Новая хваля 2009» у Юрмале, фіналістам падчас нацыянальнага адбору на конкурс «Еўрабачанне» у 2010 і 2011 гадах.

Украінскі добраахвотніцкі легіён (Украінскія сечавыя стральцы) фармаваўся на аснове нацыянальных ваенізаваных арганізацый «Сокал» і «Пласт» у Галіцыі. Пасля Першай сусветнай вайны байцы УСС склалі адныя з найбольш баяздольных фармаванняў Украінскай Народнай Рэспублікі, а таксама Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі.

Верагодна, у кліпе паказана адна з найбольш крывавых аперацый, у якіх удзельнічаў украінскі легіён, — доўгая абарона ад расійскіх войскаў гары Макаўка вясной 1915 года. У ўкраінскай патрыятычнай гістарыяграфіі баі за гару Макаўка сталі адным з першых сімвалаў змагання за ўкраінскую незалежнасць найноўшага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?