Адпраўлены ў адстаўку начальнік УДАІ Менгарвыканкаму палкоўнік міліцыі Васіль Бульбянкоў, пра гэта паведамляе «Хартыя’97» са спасылкай на Інтэрфакс.

Бульбянкоў «адпраўлены ў адстаўку ў сувязі з выслугай гадоў».

***

Новым начальнікам упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама загадам Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк. Пра гэта БелаПАН паведамілі ва УУС Мінгарвыканкама.

Д.Карзюк нарадзіўся ў 1971 годзе. Праходзіў службу на розных пасадах сярэдняга і старшага начсаставу УДАІ УУС. У органах унутраных спраў — з 1993 года, апошняя пасада — начальнік аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Мінска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна