Вядомы беларускі футбольны агент Валерый Ісаеў распавёў пра сваё стаўленне да беларускай нацыянальнай ідэі.

Фота з асабістага архіва Валерыя Ісаева

Фота з асабістага архіва Валерыя Ісаева

— Па вашых «твітах» чырвонай ніткай праходзіць тэма беларускай нацыянальнай ідэі…

— Так, у гэтай тэме я цяпер глыбока. Чаму пісаў на мове? У мяне ж ёсць вочы і вушы, шмат сяброў у Беларусі, у Расіі, ва Украіне. Адразу кажу: не знаходжуся ў якіх-небудзь партыях, арганізацыях або саюзах. Проста так успрымаю сітуацыю. За апошнія гадоў пяць моцна змяніўся. Я хачу жыць у незалежнай Беларусі. Напэўна, на «тры» беларускую мову ведаю.

Цяжка сябе прывучыць, але сёння хацеў бы размаўляць на ёй.

І дзякуй спадару Пуціну, што ён дапамагае нашай краіне — колькасць такіх людзей, як я, расце. Тых, хто ўсё больш і больш разумее, што іх радзіма — Беларусь, што ёсць беларуская мова.

Увогуле, у мяне мацнее любоў да сваёй краіны. Да прыкладу, пасля восеньскага «Мова Cup» ужо тры разы замаўляў у Мінску вышыванкі. Дару сябрам. У той жа час бачу, што ў абласцях, у адрозненне ад таго ж Мінска, людзі яшчэ па-іншаму думаюць. Ну, як ёсць, так ёсць. Давайце пакуль так. Словам, як у футбол мы гуляем, так і жывём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?