У выніку псыхіятрычнай экспэртызы дысыдэнта зь Нясьвіжа Аляксандра Крутога прызналі псыхічна хворым і прадпісалі яму прымусовае лячэньне. Пра гэта паведаміла адвакатка Аляксандра Крутога Мар’яна Сямешка. Паводле яе словаў 22 студзеня а 14 гадзіне ў Нясьвіжы пачнецца суд, які разгледзіць пытаньне аб неабходнасьці прымяненьня ў дачыненьні сп. Крутога прымусовага лячэньня.

Нагадаем, што крымінальную справу паводле арт. 368 КК у дачыненьні дысыдэнта зь Нясьвіжу распачалі ў траўні 2003 г. А. Крутому закідалі публічную абразу кіраўніка дзяржавы — нібыта ён распаўсюджваў улёткі зьняважлівага зьместу. У сярэдзіне кастрычніка Аляксандра затрымалі ў Менску і адвезьлі ў Нясьвіж, дзе пратрымалі трое сутак. Затым яго зьмясьцілі ў Жодзінскім СІЗА.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?