Пра гэта Аляксандр Лукашэнка сказаў, адказваючы на пытанне журналіста Радыё Свабода Валера Каліноўскага, ці не выпусцяць палітвяззня Мікалая Статкевіча з турмы.

«Ён павёў на штурм людзей, у мяне запісы ёсць, з Кіева, ён пайшоў на штурм, гэта злачынства. … Таму не трэба казаць, што ён палітвязень, ён здзейсніў злачынства».

«Я не лічу яго палітычным канкурэнтам», — рэзюмаваў ён.

Валер Каліноўскі (Радыё Свабода): Беларускія ўлады могуць палепшыць адносіны з Захадам, калі будуць вызваленыя палівязьні, у тым ліку ваш былы канкурэнт Мікола Статкевіч?

Аляксандр Лукашэнка: Я магу адмахнуцца і сказаць, што шмат разоў адказваў. Але ня буду адмахвацца і казаць, што мяне гэта ня тачыцца. На Захадзе кажуць пра палітвязьняў. А я адказваю, што ў нас няма такога артыкула, паводле якого чалавек робіцца палітвязьнем. Ну але калі хочуць, хай кажуць «палітвязень», я і сам так часам кажу. Але я ніколі не лічыў іх палітвязьнямі. Ёсьць закон, і ён для ўсіх. Таму праехалі. Сёньня ўсе хочуць, апроч самаго Статкевіча, напэўна, каб ён быў вызвалены. Я ніколі яго не баяўся. Чалавека меншага калібра, чым Статкевіч… Я не трымаю яго, каб выпусьціць перад выбарамі. Тут не пытаньне напісаньня памілаваньня. Галоўнае іншае — у калёніі ён не адзін, там яшчэ 500-800 чалавек. І яны таксма хочуць быць на свабодзе. Дык чаму я павінен вызваліць Статкевіча, а не Іванова і Пятрова. Нядаўна я вяртаўся да гэтага пытаньне, і падумаў вось што — калі б сама калёнія зьвярнулася, то я б выпусьціў Статкевіча. Таму што я не хачу выглядаць ідыётам перад іншымі асуджанымі. Бо тады я палову калёніі павінен выпусьціць. А я ня маю на гэтае права. Тут няма палітыкі. Я клянуся сваімі дзецьмі, што Статкевіч для мяне не палітык. Ён павёў на шторм людзей, у мяне ёсьць запіс перамоваў з Кіевам, калі яму прапаноўвалі ісьці і садзіцца ў крэсла прэм’ер-міністра. Але гэта мы праехалі. Ён не палітвязень. Ён зьдзейсьніў злачынства. Закон ёсьць закон, яго трэба выконваць. Які ён мне канкурэнт? Вось што запомнілася з тых выбараў пра Міколу Статкевіча? Злобны ашчэр і «плошча, плошча, плошча» — усё. Выбары прайшді. Я яго не лічу палітычным канкурэнтам.

Валер Каліноўскі: Ці лічыце вы, што нехта захоча балятвацца ў гэтым годзе?

Аляксандр Лукашэнка: Толькі Статкевіч у турме, іншыя на волі. Хай балятуюцца. Балятуйцеся. Але калі будзеце ламаць дзьверы, то будзеце сядзець. Я вам гарантую бясьпеку на выбарах, толькі не ламайце і не забівайце. А калі вырашаць ізноў такім чынам, то будуць сядзець. Мы ж ведаем, хто і за што грошы заплаціў. Я ведаю, што ад вас патрабавалі — Майдана ў Беларусі. Я гэта ведаў і ня мог гэтага дапусьціць. Вы пайшлі на штурм дому ўраду. Але ня вельмі ж там і пабілі. Да вечара палову затрыманых адпусьцілі. Да раніцы засталося 30 баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0