president.gov.by

Адпусціць беларускі рубель у свабоднае плаванне давялося з-за валютнага ажыятажу з боку насельніцтва.

Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час прэс-канферэнцыі.

Лукашэнка падкрэсліў: першапачаткова аб тым, каб дэвальваваць нацыянальную валюту ў канцы мінулага года, размова не ішла.

«Мы ж не збіраліся гэтага рабіць у канцы мінулага года. Я вам абсалютна сумленна аб гэтым кажу.

Я вам намякнуў: усё залежыць ад вас. Калі вы пачняце бегаць ад абменніка да абменніка і мяняць беларускія рублі на валюту, то зразумела, мы не будзем чакаць, пакуль у нас наогул апустошацца запасы ў Нацыянальным банку і не будзе золатавалютнага рэзерву.

Вядома, вы, насельніцтва і прадпрыемствы, нас штурхняце, што мы вымушаны будзем у нейкай ступені адпусціць нацыянальную валюту ў свабоднае плаванне. Што давялося і зрабіць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0