Прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы пачалася аб 11 гадзіне раніцы 29 студзеня.

Лукашэнка 7 гадзін і 7 хвілін адказваў на пытанні беларускіх і замежных СМІ. З некаторымі журналістамі ён размаўляе па паўгадзіны.

17 кастрычніка 2014 годзе быў усталяваны яго папярэдні рэкорд: прэс-канферэнцыя для расійскіх СМІ доўжылася 5 гадзін 30 хвілін. Поўную аўдыёверсію можна праслухаць тут. Ранейшым рэкордам былі 4 гадзіны 46 хвілін.

***

Самымі доўгімі ў свеце прамовамі вядомы экс-кіраўнік Кубы Фідэль Кастра. Па звестках Reuters, найдолей ля мікрафона ён быў на Трэцім з’ездзе кубінскай кампартыі ў 1986 годзе — 7 гадзін 10 хвілін. Праўда, па звестках Сuba-vision прамова доўжылася наогул 27 гадзін.

У кнігу рэкордаў Гінэс за самую доўгую прамову трапіў у 2014 годзе святар з Фларыды Пічэс Сермон. Ён быў ля мікрафона 53 гадзіны і 11 хвілін.

Чытайце таксама: Рэпартаж ад Змітра Панкаўца з Палаца Незалежнасці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?