Фінал Суперкубка Беларусі па футболе пройдзе 14 сакавіка ў Пінску на стадыёне «Хваля». Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола.
У паведамленні прэс-службы БФФ падкрэсліваецца, што барацьба за Суперкубак, які разыгрываецца з 2010 года, упершыню пройдзе не ў мінскім футбольным манежы.
Выканкам федэрацыі зацвердзіў таксама месцы правядзення фіналу двух бліжэйшых розыгрышаў Кубка Беларусі. Фінал розыгрышу 2014/2015 адбудзецца ў Гомелі на стадыёне «Цэнтральны» (24 мая), а фінал 2015/2016 — на стадыёне «Брэсцкі».
0
0
0
0
0
0