Прэса няправільна інтэрпрэтавала пазіцыю новага левага ўрада Грэцыі: ён не збіраецца накладаць вета на санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі. Як паведамляе агенцтва Reuters, пра гэта заявіў новы міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс.

Ён абверг здагадкі, што скаргі Афін з нагоды заявы ЕС пра Украіну азначаюць гатоўнасць грэкаў накласці вета на падаўжэнне блокам санкцый у дачыненні да Расеі.

На сваёй старонцы ў сацыяльных сетках Варуфакіс напісаў, што прэса няправільна інтэрпрэтавала пазіцыю новага левага ўрада: Афіны скардзіліся камісару Магерыні на дэфіцыт кансультацый, а не на само рашэнне аб санкцыях.

«Цалкам ясна, што пытанне заключаецца не ў тым, ці пагодзіцца наш новы ўрад ці не з новымі санкцыямі супраць Расіі», — напісаў міністр, дадаўшы, што Афіны не хочуць, каб ЕС прымаў агульнае рашэнне без кансультацый з усімі членамі блока.

Грэцкае МЗС адмовілася ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?