Дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі пацвердзіў, што ў Кіеве былі затрыманыя дзве грамадзянкі Расіі, карэспандэнткі Life News.

Лубкіўскі паведаміў, што абедзве яны ў бліжэйшы час будуць дэпартаваныя з Украіны з наступнай забаронай уязджаць на тэрыторыю краіны на працягу бліжэйшых пяці гадоў.

«Дзейнасць гэтых грамадзянак Расійскай Федэрацыі не мае нічога агульнага з журналісцкай дзейнасцю, і мы расцэньваем яе як пагрозу бяспецы і нацыянальным інтарэсам Украіны», — напісаў Лубкіўскі на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Раней расейскі МЗС запатрабаваў неадкладна вызваліць здымачную групу Life News — карэспандэнтку Лізавету Храмцову і аператарку Наталлю Калышеву.

«Сувязі з імі няма, іх месцазнаходжанне невядоме, — адзначаецца ў заяве міністэрства. — Патрабуем неадкладна адпусціць расійскіх журналістаў і спыніць заганную практыку запалохвання прадстаўнікоў СМІ».

Следчы камітэт Расіі ў пятніцу пачаў крымінальную справу па факце выкрадання і перашкодзе законнай дзейнасці журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?