Дзяржсакратара ЗША Джона Кэры аштрафавалі за непрыбраны перад яго домам снег.

nationalreview.com

nationalreview.com

Цяпер чыноўнік павінен заплаціць у казну Бостана $50, гаворыцца на сайце «Politico».

Цікава, што на невыкананне Кэры распараджэння мэра Марціна Уолша звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары, апублікаваўшы на сайце горада фатаграфію дома дзяржсакратара. На здымку відаць, што вакол будынка не прыбраны снег.

Жыхары горада падалі скаргу яшчэ 28 студзеня. Менавіта ў гэтыя дні Кэры знаходзіўся з візітам у Саудаўскай Аравіі.

Джон Кэры жыве ў пяціпакаёвым доме ў Бостане з 1995-га года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?