У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах снежня 2014 года ў разліку на месяц. Такое рашэнне ўтымліваецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 студзеня 2015 года №4.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 428 100. Гэта на 2,3% вышэй за нарматыў, які дзейнічаў з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года.

Таксама ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва — Br1 549 790; пенсіянераў — Br1 950 070; студэнтаў — Br1 386 490; дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — Br927 610; дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br1 292 070; дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў — Br1 586 840.

Як растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны, БПМ як сацыяльны нарматыў прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям); абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?