У Кіеве затрымалі беларуса, які пагражаў мінакам гранатай «Ф-1». Як паведамляе прэс-служба МУС Украіны, мужчына знаходзіўся у стане алкагольнага ап'янення.

«Сёння, 2 лютага, каля гадзіны ночы па вуліцы Цімашэнкі ў Кіеве супрацоўнікі нарада патрульнай службы Абалонскага райупраўлення затрымалі мужчыну ў стане алкагольнага ап'янення. Ён пагражаў мінакам гранатай «Ф-1», якую трымаў у руцэ ў баявой гатоўнасці (без чэкі)», — гаворыцца ў паведамленні.

Старшы патрульнага нарада адабраў у правапарушальніка гранату і затрымаў яго. «Пасля гэтага міліцыянер вывеў гранату са стану баявой гатоўнасці — уставіў у яе ахоўную чэку», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Як удакладняе прэс-служба МУС, затрыманы назваўся 32-гадовым грамадзянінам Беларусі. Паводле яго слоў, ён з'яўляецца ваеннаслужачым батальёна «Айдар», але дакументы з пацвярджэннем гэтага ў яго адсутнічалі. Як устанавілі праваахоўныя органы, з лістапада мінулага года мужчына ў Беларусі знаходзіцца ў вышуку як без вестак зніклы.

Беларускія дыпламаты ўдакладняюць гэтую інфармацыю.

«Галоўнае ўпраўленне МУС Украіны па Кіеве паведаміла беларускай дыпмісіі, што ноччу 2 лютага быў затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, якому выстаўленыя абвінавачванні ў незаконным захоўванні зброі і боепрыпасаў. Цяпер беларуская дыпмісія ў кантакце з праваахоўнымі органамі ўдакладняе інфармацыю пра затрыманага», — паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?