Сайт Quora правёў даследаванне і спытаў людзей, якім ужо за 50, якія правілы яны б параілі выконваць 30-гадовым, каб гэта аказалася карысна ў будучыні. Адказы былі вельмі простымі, але пры гэтым вельмі правільнымі і мудрымі.

1. Кідайце курыць.

«Калі б вы маглі бачыць мяне цяпер, я б апусцілася на свае бедныя, рыпучыя калені і папрасіла б кінуць курыць», — піша адна з карыстальніц. Не, праўда, гэта дорага, непрыемна пахне і са 100%-най гарантыяй выкліча праблемы са здароўем. Можа, пара ўжо завязаць?

2. Падтрымлівайце (або аднавіце) добрыя адносіны з бацькамі, братамі і сёстрамі.

Нават калі вы лічыце, што ў вас вельмі няпростыя адносіны з сям'ёй і часам вы адно аднаго ненавідзіце — трэба навучыцца ладзіць з блізкімі. Сямейныя повязі вельмі важныя. У хуткім часе вы зразумееце, што гэта і ёсць самае сапраўднае багацце.

pinterest.com

pinterest.com

3. Карыстайцеся сонцаахоўным крэмам.

Хочаце маршчыны, сухую і тонкую скуру, сінякі ледзь не ад любога дотыку? Тады ідзіце на пляж і пячыцеся на сонцы без ахоўнага крэму.

4. Займайцеся спортам. Гэта сапраўды важна.

Вядзіце актыўны лад жыцця цяпер, тады вы будзеце дастаткова актыўнымі і ў 50. Не набірайце вагі. Рабіце фізічныя практыкаванні. Трымайце арганізм і цела ў норме.

pinterest.com

pinterest.com

5. Пачніце эканоміць грошы. Нават калі толькі патрошачкі.

Так, гэта сумная, банальная і нецікавая парада, але гэта сапраўды неабходна. У 30 гадоў у чалавека амаль заўсёды застаецца трохі грошай, якія можна адкласці. Пачніце эканоміць цяпер — і з часам атрымаецца зрабіць з гэтага нядрэнныя ашчаджэнні.

6. Навучыцеся радавацца таму, што маеце.

Шчасце мае значна большае значэнне, чым слава або поспех. Замест скаргаў навучыцеся радавацца таму, што ў вас ёсць, і вы адчуеце сябе па-сапраўднаму шчаслівым чалавекам.

7. Не адкладайце дасягненне жыццёвых мэт на потым.

Хочаце купіць хату? Напісаць кнігу? Атрымаць навуковую ступень або другую вышэйшую адукацыю? Змяніць кар'еру? Асвоіць новы музычны інструмент? Запусціць бізнес і працаваць на сябе? Тады пачніце сёння. Не кажыце, што вы пачнеце гэта некалі. Час, сапраўды, пасля трыццаці сціснецца і паскорыцца.

8. Высыпайцеся.

Спіце дастаткова. Кладзіцеся і уставайце ў адзін і той жа час. Перамажыце бяссонніцу.

favim.com

favim.com

9. Дбайце пра зубы.

З узростам праблем з зубамі становіцца больш. Лячэнне адымае ўсё больш часу і грошай. Таму не трэба цягнуць з лячэннем, пакуль умяшанне доктара не стане проста неабходным.

10. Збірайце ўспаміны, а не рэчы.

Вы — гэта ваш жыццёвы вопыт. Вельмі сумна прачнуцца ў 50 і зразумець, што, акрамя матэрыяльных дабротаў, вы не назапасілі нічога. Успаміны нельга выкінуць, і яны ніколі не абясцэняцца.

11. Навучыцеся аддаваць.

Рабіце добрыя ўчынкі. Давайце іншым тое, што прыносіць ім радасць. Але рабіце гэта з душой і ад усяго сэрца. Не чакайце нічога наўзамен. Тады і ваша сэрца напоўніцца любоўю.

12. Будзьце цікаўныя. Часам рабіце нечаканае і незвычайнае.

Выйдзіце з хаты і зрабіце што-небудзь! Увяжыцеся ў прыгоды. Фатаграфуйце. Добрыя ўспаміны будуць грэць вас і ў старасці.

13. Перастаньце ўжываць паскудствы.

За ўсё сваё жыццё вы можаце зарабіць колькі заўгодна грошай і патраціць іх на што заўгодна. Але здароўе купіць не атрымаецца. Лепш адмоўцеся ад фаст-фуду, алкаголю і іншай дрэні проста цяпер.

14. Чытайце хаця б па адной кнізе ў месяц.

Вашаму мозгу ўвесь час трэба развівацца, таму перастаньце марнаваць час на тэлесерыялы і відэагульні і пачытайце добрую кнігу.

15. Падарожнічайце. Як мага больш.

Падарожжы мяняюць нас. Яны адказваюць нам на многія пытанні. Яны натхняюць. Яны прымушаюць перастаць баяцца. Падарожжа — гэта тое, што дапаможа вам адчуць сябе жывым.

16. Маліцеся, марце, рэфлексуйце або медытуйце.

Пачніце гэта рабіць, і змены ў вашым жыцці будуць дзіўнымі. І ёсць мноства навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць гэта.

17. Будзьце сабой. Перастаньце параўноўваць сябе з кім-небудзь.

Паверце, калі вам будзе 50, вам будзе абсалютна ўсё роўна, якое ўражанне вы робіце на навакольных. Пачніце свой шлях. Станьце моцнымі.

18. Вядзіце дзённік.

Вы забудзецеся большасць вашых каштоўных успамінаў. Запісвайце іх хоць час ад часу. І абавязкова захоўвайце фатаграфіі.

19. Беражыце сваіх сяброў.

Трымайцеся за людзей, якія дапамагаюць вам адчуваць сябе лепш, якія кідаюць вам выклік сваім прыкладам, якія вам сапраўды падабаюцца. Смейцеся разам з імі. Займайцеся глупствам. Атрымлівайце асалоду ад жыцця.

І паслухайце Курта Вонегута.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?