Ён раптоўна памёр 13 студзеня на 37‑м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Праводзіць Юрыя ў апошні шлях прыйшлі яго шматлікія калегі, сябры, знаёмыя.
Пахаванне адбылося на Чыжоўскіх могілках сталіцы.
***
Юрый Шырокі нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Закончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. Працаваў перакладчыкам у пасольствах Германіі і Вялікабрытаніі ў Беларусі. У БелаПАН прыйшоў у 1998 годзе. Браў актыўны ўдзел у стварэнні і працы ўсіх праектаў кампаніі: інтэрнет‑газеты «Белорусские новости», cайта «Выбары ў Беларусі», першай у краіне рэдакцыі мультымедыйных навінаў.