Па наяўных звестках, затрыманне праводзілі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.

«Пакуль мы гэтую інфармацыю не каментуем», — заявіў начальнік прэс-службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску крымінальнай справы ў дачыненні да гэтай асобы няма, паведамілі ва УСК па Мінску. Інфармацыю аб затрыманні суддзі ў Вярхоўным судзе не камэнтуюць.

Юрый Грушэцкі, 1978 года нараджэння, працуе суддзёй эканамічнага суда Мінска са студзеня 2014 года, яму прысвоены трэці кваліфікацыйны клас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?