За грубыя парушэнні гандлёвага заканадаўства, выяўленыя ў ходзе правядзення кантрольных мерапрыемстваў, Міністэрствам гандлю з 4 лютага 2015 года прыпыненая дзейнасць 17 гандлёвых аб'ектаў «Саюздрук» ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі і г. Мінску.

bspechat.by

bspechat.by

«Выяўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці, недавядзення да спажыўцоў інфармацыі аб даце вырабу, тэрмінах прыдатнасці, вытворцах, імпарцёрах тавараў і інш.», — паведамляецца на сайце Мінгандлю.

На ліквідацыю парушэнняў адведзена 14 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0