Устаноўлена, што намеснік дырэктара па вытворчасці і збыту арганізаваў заключэнне дамовы на пастаўку кабельнай прадукцыі ў адрас суб'екта гаспадарання аднаго з гарадоў Расійскай Федэрацыі, пры гэтым быў істотна зніжаны кошт прадукцыі. За гэта падазраваны запатрабаваў сабе 3% ад сумы дамовы ў якасці ўзнагароджання, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту.

Аператыўную інфармацыю пра тое, што намеснік дырэктара прамысловага прадпрыемства «вырашыў падзарабіць» аператыўнікі атрымалі яшчэ ў снежні 2014 года.

3 лютага, у рамках правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, атрымальнік хабару быў затрыманы ў Мінску з доказамі злачынства аператыўнікамі АБЭЗ Першамайскага РУУС сумесна са спецпадраздзяленнем «Алмаз». Сума хабару склала 13 800 даляраў ЗША.

УСК па г. Мінску ў дачыненні да намесніка дырэктара заведзена крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу — атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?