Stephane De Sakutin / AFP

Stephane De Sakutin / AFP

Канструктар Lego быў прызнаны найлепшай у свеце цацкай, якая апярэдзіла «Манаполію» і лялек Action Man. Адпаведны рэйтынг быў складзены рэсурсам ToyNews шляхам апытання вытворцаў цацак і іншых прафесійных удзельнікаў дадзенай індустрыі.

У хіт-ліст таксама ўвайшлі гоначныя машынкі і трасы Scalextric (чацвёртае месца). На пятым месцы апынуліся настольныя гульні Subbuteo. Шосты-сёмы радкі падзялілі кубік Рубіка і цацкі з «Зорных войнаў».

Замкнулі першую дзясятку машынкі Matchbox, лялька Барбі і ігральныя карты.

Як адзначае выданне, у мінулым канструктары Lego ўжо узначальвалі топ-лісты найлепшых цацак, аднак толькі ў гэтым выпадку яны сталі лідарамі спісу паводле версіі вытворцаў, а не грамадскасці, як гэта было раней.

Lego — серыі цацак, якія ўяўляюць сабой наборы дэталяў для зборкі і мадэлявання разнастайных прадметаў. З 1949 канструктары выпускае група кампаній Lego Group, галоўны офіс якой знаходзіцца ў Даніі. З тых часоў Lego пашырыла сферу сваёй дзейнасці, стварыўшы фільмы, гульні, конкурсы, а таксама адкрыўшы шэсць тэматычных паркаў забавак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?