Авіякампанія «Белавія» знізіла тарыфы на ўсе чартарныя рэйсы. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 4 лютага ў Мінску генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.

«З'явілася інфармацыя, што «Белавія» падняла тарыфы на чартарныя рэйсы. Аднак гэта не так. Больш за тое, разумеючы розныя нюансы на рынку авіяперавозак і працэсы на валютным рынку, мы нават знізілі тарыфы для нашых партнёраў па ўсіх напрамках. Гэта нязначнае зніжэнне, але гэта ўсё-такі зніжэнне», — заявіў Гусараў.

У 2014 годзе авіякампанія выканала 2 тыс. 494 чартарныя рэйсы, што на 38,5% больш, чым у 2013 годзе. Усяго такія рэйсы выконваліся ў 46 краін (у тым ліку і па Беларусі) па 141 напрамку.

Значнае павелічэнне колькасці рэйсаў адбылося ў сектары турыстычных перавозак, на 45% у параўнанні з 2013 годам. Найбольш папулярнымі напрамкамі ў авіятурызме ў 2014 годзе былі Анталія, Бургас, Ізмір, Салонікі, Хургада, Варна, Шарм-эль-Шэйх.

У 2014 годзе з'явіліся шэраг новых чартарных турыстычных напрамкаў з Мінска: Кальяры, Рыміні і Трэвіза (Італія), Канстанца (Румынія), Ларнака (Кіпр), Энфіда (Туніс). Таксама былі адкрытыя новыя маршруты, што выконваліся праз абласныя гарады: Віцебск — Анталія, Брэст — Хургада, Гомель — Хургада, Гомель — Салонікі, Гомель — Бургас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?