Біржавы курс даляра ў адносінах да расійскага рубля перавысіў 68 рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў Маскоўскай біржы.

У прыватнасці, на 21.49 маскоўскага часу курс даляра вырас на 2,96 рубля, да 68,13 рубля.

Курс еўра да гэтага часу падняўся на 2,83 рубля і склаў 77,75 рубля. Раней паведамлялася, што сусветныя цэны на нафту падаюць у межах 7%.

Сёння на БВФБ у Мінску курс расійскага рубля склаў 232 беларускія (г.зн. курс на чацвер), тады як курс даляра наогул знізіўся да 15 150 беларускіх.

Але ў Маскве на адкрыцці таргоў раніцай курс даляра апускаўся ніжэй за 65 расійскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0