Верагодна, што на беларуска‑польскім памежжы ў бліжэйшай будучыні зьявіццца яшчэ адзін пераход. Ён можа злучыць паміж сабой беларускую Тамашоўку й польскую Ўладаву. Менавіта яны падпісалі дамову аб транспамежным супрацоўніцтве ў самых разнастайных галінах сацыяльна‑эканамічнага жыцьця тэрмінам на пяць гадоў.
Немалаважным фактарам з’яўляецца таксама тое, што гэтыя тэрыторыі разам з Шацкім раёнам Валынскай вобласці Украіны, ствараюць сваеасаблівы трохкутнік, які ўваходзіць у Эўрарэгіён «Буг». Такое ўдалае геаграфічнае становішча ўсіх трох раёнаў несумненна можа стаць важным стымулам у супрацоўніцтве ворганаў улады ў такіх накірунках, як сельская гаспадарка, ахова навакольнага асяродзьдзя, адукацыя, культура і спорт.
Новы памежны беларуска‑польскі пераход бачыцца ўзаемна карысным для абодвух бакоў з пункту гледжаньня аўтамабільнага транзіту. Ужо нават зараз тут прагназуецца вялікая колькасьць аўтамабільнага транспарту, які будзе рухацца ў розных напрамках.