Дзяржаўны канцэрн Украбаронпрам плануе павялічыць вытворчасць найноўшых украінскіх танкаў «Аплот» ў 8 разоў у 2015 годзе, паведамляецца на сайце кампаніі ukroboronprom.com.ua.

У гэтым годзе канцэрн адправіў арміі 5 танкаў, такім чынам, у 2015 украінскія жаўнеры атрымаюць 40 машын. У 2016 плануецца паставіць 120 адзінак тэхнікі, пра гэта сказаў гендырэктар канцэрна Раман Раманаў.

БМ «Аплот», ukroboronprom.com.ua

БМ «Аплот», ukroboronprom.com.ua

Украінская армія цяпер у асноўным выкарыстоўвае мадыфікацыі танка Т-64 распрацоўкі Харкаўскага канструктарскага бюро машынабудаўніцтва. Існуе 2 машыны, якія ва Украіне называюцца «Аплот» — танк Т-84У «Аплот», створаны ў цэлым на базе танка Т-80УД, таксама харкаўскай распрацоўкі, і танк БМ «Аплот» — мадэрнізацыя Т-84У.

На сайце канцэрна ў раздзеле «Прадукцыя і паслугі» фігуруе толькі танк БМ «Аплот», інфармацыя пра які падаецца ніжэй.

«Аплот» маюе лічбавую сістэму кіравання агнём, сучасныя сістэмы прыцэльвання і павялічаны ўзбровень абароны. Танк узброены 125-мм пушкай з баекамплектам на 46 снарадаў, 1 кулямётам калібра 12,7 мм і 1 кулямётам калібра 7,62 мм. Пушка можа выкарыстоўваць супрацьтанкавы бранябойна-падкаліберны снарад, супрацьтанкавы кумулятыўны снарад, аскепкава-фугасны снарад і супрацьтанкавы кіраваны рэактыўны снарад.

Дызельны рухавік магутнасцю 1200 конскіх сіл можа несці машыну вагай у 51 тону з хуткасцю да 70 км/г па шашы і да 45 км/г па бездарожжы. Экіпаж танка, дзякуючы аўтамату зараджання, абмежаваны 3 чалавекамі.

49 танкаў БМ «Аплот» замовіў у Украіны Тайланд у канцы 2011 году на суму $240 мільёнаў. Першая партыя машын была адпраўленая замоўцу ў лютым 2014 года. Тады, згодна з паведамленнямі прэсы, канкурэнтам украінскага танка былі расійскія Т-90, карэйскія К-1 і нямецкія Leopard.

Таксама прадпрыемствы «Украбаронпрама» у 2015 годзе арганізуюць сэрыйную вытворчасць бранеаўтамабілей «Дазор» і перададуць арміі 50 такіх машын. Пачынаюцца распрацоўкі сістэм контрбатарэйнай барацьбы, бо менавіта артылерыя зрабілася летам 2014 году і застаецца дагэтуль асноўным сродкам нанясення страт праціўніку падчас баявых дзеянняў супраць расійскіх баевікоў на Усходзе Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?