У Слуцку затрымалі 19-гадовага жыхара Салігорска ў стане таксічнага ап'янення. Як піша слуцкае выданне «Інфа-Кур'ер», юнак двойчы за месяц трапіўся ў грамадскім месцы пад уздзеяннем наркотыкаў, таму на яго пачалі крымінальную справу.

Першы раз у неадэкватным стане таксікамана злавілі 10 студзеня ў Салігорску. Тады міліцыянты склалі на яго адміністрацыйны пратакол. А 27 студзеня яго затрымалі ўжо ў Слуцку. У неадэкватным стане юнак сядзеў пасярод дарогі і нюхаў клей «Момант». Як адзначаюць праваахоўнікі, гэтым салігорац ствараў аварыйную сітуацыю.

Нагадаем, што новыя антанаркатычныя нормы былі ўведзеныя пры канцы снежня Дэкрэтам №6 Аляксандра Лукашэнкі. Пазней дэпутаты палаты прадстаўнікоў ўнеслі адпаведныя змены ў Крымінальны кодэкс.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае хлопцу, — тры месяцы арышту або два гады абмежавання волі.

Дарэчы, салігорац стане першым у краіне чалавекам, які трапіць пад новыя антынаркатычныя нормы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?