Дэвальвацыя расійскага рубля зрабіла расійскія тавары небяспечнымі для суседніх краін. Як стала вядома «Коммерсанту», Казахстан сур'ёзна абмяркоўвае забарону або абмежаванні на пастаўкі з РФ тавараў, якія сталі занадта таннымі: нафтапрадуктаў, аўтамабіляў, металу, кураціны, мукі, сокаў і кандытарскіх вырабаў: іх казахскія вытворцы цяпер не могуць канкурыраваць па цэнах з расійскімі.

Для кампаній РФ пастаўкі ў Казахстан не занадта вялікі бізнэс, але падобныя рашэнні наўпрост пагражаюць эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін.

Сёння павінны адбыцца кансультацыі па вырашэнні праблем ва ўзаемным гандлі паміж Казахстанам і Расіяй, паведамілі крыніцы «Коммерсанта» ў Мінсельгасе, Еўразійскай эканамічнай камісіі і на рынку харчовай прадукцыі.

Па іх словах, Астана настойвае на ўвядзенні забароны або абмежаванняў на пастаўку шэрагу прадукцыі з Расіі ў сувязі з пагрозай ўнутраным рынку Казахстана з-за дэвальвацыі рубля (у адносінах да тэнге - на 47%). Гаворка ідзе пра нафтапрадукты, аўтамабілі і акумулятары для іх, будаўнічую арматуру, кабельна-правадніковую прадукцыю, шклотару, мяса і яйкі курыцы, макаронныя і кандытарскія вырабы, муку і сокі.

Крыніца ў Мінсельгасе кажа, што перамовы ідуць ужо тыдзень і «дастатковых абгрунтаванняў для ўвядзення абмежаванняў не прадстаўлена». Статыстыка Мытнага саюза не пацвярджае рэзкі рост імпарту расійскай прадукцыі ў Казахстан, запэўнівае чыноўнік. Але, прызнае ён, статыстыка не ўлічвае дробнааптовых партый і аб'ёмаў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0