У цэнтры Мінска, на вуліцы Камсамольскай, адбыўся напад на краму дарагіх гадзіннікаў.

А 5-й раніцы была выбіта шыба на ўваходзе.

На месцы здарэння працуе следчая група, ідзе вопіс маёмасці. У Следчым камітэце ад каментароў пакуль адмовіліся, прапанаваўшы сачыць за абнаўленнямі на сайце СК.

Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, затрымаць злодзеяў не ўдалося. Па папярэдніх дадзеных, на здзяйсненне крадзяжу злачынцам спатрэбілася менш за паўтары хвіліны.

Выкрадзена партыя наручных гадзіннікаў. Колькасць высвятляецца.

Нагадаем, што два тыдні таму, 20 студзеня, у Мінску, на праспекце Незалежнасці, быў здзейснены напад на ювелірную краму Ziko. Каля 17.00 прадавец салона заўважыў, як адзін з наведвальнікаў спрабуе выкрасці ювелірныя вырабы. Ён паспрабаваў перашкодзіць гэтаму. У выніку бойкі невядомы ўдарыў прадаўца і збег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?