Цягам двух сутак у раёне н.п. Шчасце некалькі мабільных груп баевікоў спрабавалі пад прыкрыццём мінамётнага агню фарсіраваць раку.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Дзмітрый Тымчук са спасылкай на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў».

«На працягу папярэдніх двух сутак у раёне н.п.Счастье некалькі мабільных груп тэрарыстаў (у асноўным «падраздзяленні ЛНР») спрабавалі пад прыкрыццём мінамётнага агню фарсіраваць раку Северскі Данец. Аднак ва ўсіх выпадках групы праціўніка былі спыненыя і адкінутыя на зыходныя рубяжы сіламі ўкраінскай артылерыі», — напісаў ён.

Таксама Тымчук паведаміў, што ў раёне Дакучаеўска і Яленаўкі праціўнік спрабуе стабілізаваць сітуацыю «на фронце». «У дадзены раён прыбыло ўзмацненне (6 ББМ і 2 мінамётных падраздзялення)», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0