След астранаўта Эдвіна «База» Олдрына на паверхні Месяца. Фота: NASA / Buzz Aldrin

След астранаўта Эдвіна «База» Олдрына на паверхні Месяца. Фота: NASA / Buzz Aldrin

Па звестках, атрыманых з прыбору, кромкі кратараў, што накіраваныя ў бок палюсоў, утрымліваюць крыху больш вады за тыя, што накіраваныя да экватару. Гэта робіць першыя больш цікавымі месцамі для размяшчэння лунай базы.

«Канешне, тыя долі вады, што мы знаходзім у самых мокрых кратарах на Месяцы, у разы і на парадкі меней, ніж яе канцэнтрацыя ў пясках самай сухой пустэльні Зямлі, — кажа Цім МакКалахан, спецыяліст Цэнтру касмічных палётаў NASA імя Годарда. — Тым не менш, улічва.чы разрозненне нашых прыбораў, даволі верагодна, што вада сканцэнтраваная ў адносна невялікіх кропках ў тоўшчы кратару, і яе доля ў разы вышэйшая».

Першапачаткова навукоўцы лічылі, што вада на Месяцы можа існаваць толькі ў самых цёмных закутках палярных кратараў, куды ніколі не трапляе святло. Але ў 2010 годзе зонд LRO знайшоў сляды «зон вечнай мерзлаты» ў асветленых прыпалярных кратарах, а ў 2012-м — лёд у прыпаверхневых пластах глебы ў светлых рэгіёнах кратараў.

Навукоўцы заўважылі незвычайны феномен у прыпалярных і нават умераных шыротах паўднёвага паўшар’я спадарожніка Зямлі.

Феномен яны параўноўваюць з тым, што адбываецца з сумётамі снегу праз дзень-другі па снегападзе: на паўночных схілах, якія менш асвятляюцца Сонцам, снегу болей.

Навукоўцы збіраюцца праверыць існаванне таго ж феномену ў паўночным паўшар’і, а таксама прасачыць за канцэнтрацыяй вады ў залежнасці ад надыходу дня ці ночы. Атрыманыя звесткі дапамогуць зразумець паходжанне вады на Месяцы — ці яе заносяць каметы, ці яна трапляе з зямлі разам з сонечным ветрам.

Яшчэ нядаўна Расія мела амбіцыёзныя планы па засваенні Месяца. Але па заключэнні экспертнай рады пастаўленае пытанне мэтазгоднасці праграмы. Тым часам касмічную гонку да Месяца абвесіла амерыканская прыватная кампанія Google.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?