Банк Расіі ўстанавіў на 7-9 лютага афіцыйны курс рубля да даляра на ўзроўні 66,04 рубля, паведамляе Банк Расіі.

Такім чынам, рубель падаражэў да даляра на 2,57 рубля. Афіцыйны курс рубля да еўра павышаны на 2,28 рубля да 75,66 рубля. Кошт бівалютнага кошыка (0,55 даляра і 0,45 еўра) паменшыўся на 2,44 рубля да 70,37 рубля.

Рынкавы курс рубля з раніцы таксама ўмацаваўся да даляра больш, чым на 1%. Гэта тлумачыцца падаражэннем нафты. У прыватнасці, кантракты маркі Brent таргуецца на ўзроўні $58,5 за барэль.

Таксама на павышэнне курсу рубля, як адзначаюць аналітыкі кампаніі «Фінам», працуюць чаканні інвестараў адносна вынікаў сустрэчы канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Мяркуецца, што будуць дасягнутыя нейкія дамоўленасьці па сітуацыі ва Украіне, якія дазволяць аслабіць геапалітычную напружанасць. Хутчэй за ўсё, расійская валюта працягне ўмацоўвацца. У ходзе таргоў валацільнасць будзе нарастаць», — гаворыцца ў аглядзе кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?