Калі жанчына ляжала на падлозе, робат выконваў уборку і не ўспрыняў яе за перашкоду. Робат працягнуў выконваць уборку і пачаў засмоктваць яе валасы. Жанчына была дома адна і не змагла самастойна вызваліць галаву, таму звярнулася па дапамогу пажарных.

Жанчына не пацярпела, лёс робата невядомы.

***

Адзін з трох законаў робататэхнікі Айзека Азімава кажа: «Робат не можа нашкодзіць чалавеку або, праз нячыннасць, дазволіць, каб чалавеку нашкодзілі». Тры законы робататэхнікі шырока распаўсюджаныя ў навукова-фантастычнай літаратуры, але не прынятыя ў рэальным свеце.

Гэта не першы выпадак, калі робат-пыласос шкодзіць чалавеку. Так, у 2013 годзе робат-пыласос у Аўстрыі «здзейсніў самагубства»: сцвярджаецца, што выключаны робат сам запусціўся і заехаў на электрапліту, спаліўся сам і падпаліў увесь дом. Пажарныя эвакуявалі будынак і патушылі пажар, ніводны чалавек не пацярпеў.

Першы выпадак забойства робатам чалавека зафіксаваны ў 1971 годзе. Тады зламаны робат скінуў рабочага завода Кавасакі ў драбілку, чалавек не выжыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?