Набыў моц прыгавор у дачыненні да 17-гадовага жыхара Баранавічаў за незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў. 

Як паведаміў намеснік начальніка аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Аляксандр Жэшка, 20 чэрвеня 2014 года ў Баранавічах юнак збыў непаўналетнім здробленае рэчыва расліннага паходжання, у складзе якога ўтрымліваліся асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы. 

Даказаны тры факты збыту асуджаным гэтага рэчыва (0,27 грама, 0,93 грама і 9,09 грама), два з іх — на тэрыторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

У гэты ж дзень супрацоўнікі міліцыі затрымалі непаўналетняга. У яго было канфіскавана больш як 20 грамаў такога ж рэчыва. 

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 16 снежня 2014 года прызнаў юнака вінаватым у незаконных з мэтай збыту набыцці, захоўванні і збыце асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў на тэрыторыі ўстановы адукацыі (ч. 3 арт. 328 КК) і прыгаварыў да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі. 

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 6 лютага пакінула прыгавор без змены. Ён набыў законную моц. 

Малады чалавек нідзе не працаваў і не вучыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?