Міністр абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан выказаў занепакоенасць тым, што расійскія ваенныя планіроўшчыкі верагодна «знізілі парог» на выкарыстанне ядзернай зброі.

Пра гэта Фэллон заявіў у каментары Reuters.

Паводле яго, у адказ на мадэрнізацыю Расіяй сваёй ядзернай моцы Вялікабрытанія павінна аднавіць свой патэнцыял ядзернага стрымлівання.

Гаворачы аб магчымасці пастаўкі зброі ва Украіну, кіраўнік Мінабароны Брытаніі крытычна паставіўся да такой ідэі. «Пастаўкі зброі ва Украіну толькі прывядуць да эскалацыі канфлікту», — адзначыў ён.

«Вялікабрытанія падтрымлівае новы этап дзейнасці лідараў Германіі і Францыі, накіраваны на спыненне канфлікту на ўсходзе Украіны», — дадаў міністр.

Аднак, паводле яго слоў, тэрыторыя, захопленая сепаратыстамі пасля падпісання Мінскага пратаколу, «ні ў якім выпадку» не павінна быць прызнаная, нават калі будзе дасягнутая дамоўленасць аб новым перамір'і.

Нагадаем, у студзені знішчальнікі каралеўскіх ВПС Брытаніі Eurofighter Typhoon падняліся на перахоп двух расейскіх бамбардзіроўшчыкаў.

Паведамлялася, што адзін з іх — бамбардзіроўшчык Ту-95 — верагодна, нёс ядзерную зброю на борце.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?