У Расіі супраць ўкраінскай актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі СССР, Героя Украіны Ады Рогаўцавай і ўкраінскага шоўмена, акцёра, мастацкага кіраўніка студыі «Квартал-95» Уладзіміра Зяленскага завялі крымінальную справу.

У няміласці апынуўся і артыст цырка «Cirque du Soleil» Віктар Кі (Кікцеў).

Падставай для адкрыцця справы стала тое, што яны, зарабляючы ў РФ, пералічвалі свае ганарары на патрэбы ўкраінскіх вайскоўцаў у зоне АТА.

Дэпутат Савета дэпутатаў раёна Якіманка горада Масквы Дзмітрый Захараў звярнуўся ў Следчы камітэт РФ з просьбай правесці праверку ў дачыненні да Уладзіміра Зяленскага, Ады Рогаўцавай, фільмы з удзелам якіх ідуць у расійскім пракаце, а таксама Віктара Кі. А ў выпадку «пацверджання датычнасьці дадзеных асоб да фінансавання карных батальёнаў радыкальных нацыяналістаў, якія выкарыстоўваюць забароненыя метады вядзення вайны на Паўднёвым Усходзе Украіны», — прыняць адпаведныя меры.

Паводле падлікаў Захарава, Уладзімір Зяленскі ахвяраваў ўкраінскай арміі 1 млн. грн., Ада Рогаўцава — 52 тыс. грн., Віктар Кі — $60 тыс.

Следчы камітэт задаволіў просьбу дэпутата. Яго матэрыялы будуць далучаныя да распачатай справы па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса РФ па факце прымянення ваеннаслужачымі УСУ, а таксама прадстаўнікамі Нацгвардии Украіны і ўдзельнікамі «Правага сектара» «забароненых сродкаў вядзення вайны на тэрыторыях ЛНР і ДНР».

Выданне «Обозреватель» звязалася з прэс-службай «Квартал 95», аднак там заявілі, што не каментуюць гэтую навіну.

Вядома, што Зяленскі адмовіўся прыехаць у Расію на прэм'еру фільма «8 новых спатканняў», які з вялікім поспехам ідзе ў пракаце. Таксама шоўмэн разам з калегамі са студыі «Квартал 95» некалькі разоў ездзіў выступаць у зону АТА, каб падтрымаць маральны дух ўкраінскіх байцоў.

Падчас Еўрамайдану Ада Рогаўцава падтрымала пратэстоўцаў і выступіла на сцэне на Майдане Незалежнасці. А ўлетку 2014 яна сабрала 52 тысячы грн. на лячэнне параненых байцоў АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?