Праграма SlideUP замяняе рабочы стол (лончэр) на Android. У дадатак да магчымасцей стандартных лончэраў праграма мае функцыі, падобныя да панэлі кіравання iOS 8, а стылёвымі «пліткамі» нагадвае Windows Phone.

Па словах стваральніка, праграма аптымізаваная пад кіраванне вялізнымі смартфонамі-»лапатамі» адной рукой.

Функцыі, якія ў большасці мабільных аперацыёнак вынесеныя на верхнюю частку экрану, аўтар праграмы перамясціў уніз. Кожную «плітку» можна расцягнуць уверх, каб атрымаць больш функцый.

Аўтар SlideUP, 30-гадовы Дзяніс, нарадзіўся ў Бабруйску, скончыў БНТУ і зараз жыве ў Мінску, мае двух дзяцей. На стварэнне праграмы ў яго сышло паўгода. Ён спрабаваў сабраць на праграму грошы праз Kickstarter, але, паводле яго слоў, аўдыторыя сервісу не прымае мабільныя праграмы.

Праграма SlideUP бясплатная, але некаторыя функцыі кшталту плітак з надвор’ем і наладамі платныя.

У бліжэйшых планах распрацоўшчыка адаптаванне праграмы для планшэтаў і плітка з музычным плэерам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?