Прэмію Гедройца за 2013 г. (у чэрвені 2014 г.) атрымаў Ігар Бабкоў, фота Сяргея Гудзіліна.

Прэмію Гедройца за 2013 г. (у чэрвені 2014 г.) атрымаў Ігар Бабкоў, фота Сяргея Гудзіліна.

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на 4-ю літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца.

У спісе 42 кнігі:

1. Сяргей Абламейка. Настальгія. — Мінск: «Галіяфы»

2. Ядвіга Адамчык. СТО грам гіСТОрый. — Вільня: «Логвінаў»

3. Алесь Аркуш. Мясцовы час. — Полацк: «Полацкае ляда»

4. Генадзь Аўласенка. Ключ, які нічога не адмыкае. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

5. Таццяна Барысік. Жанчына і леапард. — Мінск: «Кнігазбор»

6. Альгерд Бахарэвіч. Каляндар Бахарэвіча. — Мінск: «Радыё Свабода»

7. Альгерд Бахарэвіч. Ніякай літасці Альгерду Б. — Мінск: «Галіяфы»

8. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. — Мінск: «Галіяфы»

9. Аляксандар І. Бацкель. Маёнтак рыбы. — Вільня: «Логвінаў»

10. Міхась Баярын. Самабыццё. — Мінск: «Логвінаў»

11. Алена Беланожка. Чамадан з кракадзілавай скуры. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

12. Антон Францішак Брыль. Ян Ялмужна. — Мінск: «Кнігазбор»

13. Анатоль Бутэвіч. Пацалунак на фоне гор. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

14. Алесь Бяляцкі. Іртутнае срэбра жыцця. — Мінск

15. Алесь Бяляцкі. Халоднае крыло радзімы. — Вільня

16. Віталь Воранаў. Шэптам. — Беласток: «Wschodzący Białystok»

17. Уладзімір Гніламёдаў. Валошкі на мяжы. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

18. Андрэй Гуцаў. Кніга зданяў. — Мінск: «Кнігазбор»

19. Сяргей Дубавец. Сіні карабель у блакітным моры плыве. — Мінск: «Каўчэг»

20. Алег Ждан. Трэба цярпець. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

21. Анатоль Казлоў. Той, хто абганяе сны. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

22. Віктар Казько. Час збіраць косці. — Мінск: «Кнігазбор»

23. Барыс Крэпак. Вяртанне імёнаў: нарысы пра мастакоў. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

24. Анатоль Кудласевіч. Трынаццаць дзён. — Мінск: «Галіяфы»

25. Віктар Ліцвінаў. Жыццё планктону. — ЗША: «Lilu Press»

26. Уладзімір Мажылоўскі. Праклён мітрапаліта Феафіла. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

27. Віктар Марціновіч. Мова. — Мінск: «Кнігазбор»

28. Неролі. Нявеста-пачвара. — Мінск: BYBOOKS

29. Уладзімір Несцяровіч. Круты ўзлёт. — Мінск: «Галіяфы»

30. Аляксей Палачанскі. Мой цвік. — Мінск: «Галіяфы»

31. Мікалай Пашкевіч. Вера. — Брэст: «Альтэрнатыва»

32. Пістончык. Дэгенератыўны слоўнік. — Цярнопаль: «Крок»

33. Маргарыта Прохар. Восень у Вільнюсе. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

34. Людміла Рублеўская. Авантуры студыёзуса Вырвіча. Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда»

35. Уладзімір Саламаха. І няма шляху чужога. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

36. Раман Свечнікаў. Рома едзе. Кніга I. — Вільня: 34mag.net / «Логвінаў»

37. Павел Севярынец. Беларуская глыбіня. — Вільня: «Логвінаў»

38. Ілля Сін. Белетрыстыка. — Мінск: «Макулатура» / «Каўчэг»

39. Юры Станкевіч. Брамнік заўжды самотны. — Мінск: «Галіяфы»

40. Аляксей Талстоў. Валацугі. — Вільня: 34mag.net / «Логвінаў»

41. Васіль Ткачоў. Высокі страх. — Мінск: «Мастацкая літаратура»

42. Алесь Усеня. Грэх. — Мінск: «Медысонт».

Да 1 красавіка будзе абнародаваны «доўгі спіс» з 12 кніг, да 15 красавіка журы (Уладзімер Арлоў, Ігар Бабкоў, Малгажата Бухалік, Адам Глобус, Ганна Кісліцына, Андрэй Федарэнка, Ціхан Чарнякевіч, Ганна Янкута) вызначыць 6 кніг-фіналістаў. Лаўрэаты прэміі будуць абвешчаныя да канца мая.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатар узнагароды — «Ідэя Банк». Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка».

Узнагароды: I месца — чэк на суму, якую кожны год вызначае «Ідэя Банк»; II месца — пераклад твора на польскую мову альбо творчая стыпендыя ў Доме творчасці пісьменнікаў, г. Вісбю, Готланд (Швецыя); ІІІ месца — творчая стыпендыя ў Вэнтспілсе (Латвія).

***

Папярэднімі лаўрэатамі прэміі Гедройца былі Павел Касцюкевіч («Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту»), Уладзімір Някляеў («Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»), Ігар Бабкоў («Хвілінка. Тры гісторыі»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0