У першай палове відэа адваротны бок Месяца паказаны нібы з тэлескопа, у другой — нібы праз шырокавугольную камеру. Месяц на відэа нерухомы адносна гледача, здаецца, што Зямля і Сонца абарочваюцца вакол яго.

Для паказу адваротнага боку месяца былі скарыстаныя здымкі зонда Lunar Reconnaissance Orbiter. На іх выразна бачны ў тым ліку паўднёвы басейн, які лічыцца адным з найвялікшых і найстарэйшых слядоў сутыкнення ў Сонечнай сістэме.

Адваротны бок Месяца не пабачыць з Зямлі — спадарожнік заўсёды павернуты да нас адным і тым жа «тварам». Упершыню чалавецтва пабачыла іншае паўшар’е Месяца ў 1959 годзе на фота савецкага апарату «Луна-3». Загадкавасць нябачнага боку спадарожніка даўно вабіла фантастаў — і вабіць дагэтуль. На цёмным боку Месяца і зараз селяць то трансформераў, то нацыстаў, што ўцяклі з Зямлі. Адзін з найлепшых рок-альбомаў у гісторыі чалавецтва носіць назву «Цёмны бок месяца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?