Млечны шлях. Выява: dailygalaxy.com

Млечны шлях. Выява: dailygalaxy.com

Тэорыю аб «галактыцы ікс» навукоўцы распавялі ў артыкуле, апублікаваным у Astrophysical Journal Letters.

Навукоўцы не назіралі галактыку наўпрост. Існаванне «галактыкі ікс» было прадказанае ў 2009 годзе, калі астраномы даследавалі пульсацыю на знешнім дыску Млечнага шляху.

Паводле падлікаў, ля межаў нашай галактыкі магла знаходзіцца іншая невялікая галактыка, схаваная цёмнай матэрыяй. Альбо нават цэлая галактыка, што складаецца пераважна з цёмнай матэрыі.

Думкі аб «галактыцы ікс» зноў узніклі з назірання мігцення чатырох маладых зорак-цэфеід. Яны, паводле падлікаў навукоўцаў, знаходзіліся па-за межамі Млечнага шляху — у 290 тысячах светлавых год ад нас (Млечны шлях «сканчаецца» ў 48 тысячах светлавых год ад нас). Зоркі знаходзіліся надта блізка адна да адной, каб быць выпадковымі «зоркамі-выгнанніцамі» з Млечнага шляху.

Існаванне «галактыкі ікс» можа быць пацверджана назіранні з тэлескопа VISTA і іншых апаратаў. Магчыма, побач з чатырма цэфеідамі знойдуцца іншыя зоркі, што насамрэч складаюць поўнавартасную галактыку. У такім выпадку можна будзе прыблізна ацаніць памеры ўсёй «галактыкі ікс», як форму і масу.

VISTA працуе ў аптычным і інфрачырвоным дыяпазоне ды назірае за цэнтрам Млечнага шляху, а таксама шукае цэфеіды — зоркі, яскравасць якіх перыядычна змяняецца. Па мігценні цэфеід можна вылічваць адлегласці да далёкіх аб’ектаў у космасе.

***

Цёмная матэрыя і цёмная энергія з’явіліся праз немагчымасць патлумачыць узаемадзеянні галактык у межах Стандартнай мадэлі. Многае тлумачаць тэорыі па-за межамі Стандартнай мадэлі, але пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя тэорыі цяжка.

Тэарэтычна, наш свет складаецца на тры чвэрці з цёмнай энергіі і на 22% — з цёмнай матэрыі. Але «злавіць» іх практычна немагчыма – цёмная матэрыя не ўзаемадзейнічае з электрамагнітным выпраменьваннем. Упершыню аб цёмнай матэрыі загаварылі ў 1922 годзе, калі астраномы Д. Джынс і Я. Каптэйн не змаглі патлумачыць вядомымі чалавеку сіламі рух зорак у нашай галактыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?