Даследаванне лінгвістаў, апублікаванае ў часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, дала вынік: носьбіты большасці моў планеты часцей выкарыстоўваюць добрыя словы. Пры гэтым словы пазітыўнай афарбоўкай больш разнастайныя і лягчэй вывучаюцца.

Такі чынам навукоўцы даказалі высунутую ў 1969 годзе «гіпотэзу Паліяны»: чалавек падсвядома арыентаваны на ўспрыманне і стварэнне станоўчых паведамленняў.

Гіпотэзу праверылі на мільярдах слоў ад класічнай літаратуры да газетных навін часоў Другой сусветнай вайны і сучасных твітаў. Ніякія падзеі не паўплывалі на мову крытычна: усё роўна людзі больш любяць пазітыўныя словы.

Самай пазітыўнай, як выявілася, з’яўляецца іспанская мова, а самай негатыўнай — кітайская.

Каб вызначыць, якія словы «добрыя», а якія не, навукоўцы прасілі носьбітаў мовы ацаніць па 9-бальнай шкале 10 тысяч найбольш ужываных слоў. Такім чынам была падлічаная і сярэдняя пазітыўнасць моў.

З дапамогай атрыманых вынікаў навукоўцы збіраюцца стварыць інструмент для вымярэння шчасця ў глабальных маштабах у рэальным часе. Тое можна будзе зрабіць з дапамогай сацыяльных сетак і благасферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?