Яшчэ адна навінка для менскіх кінааматараў. Кінатэатар «Перамога» прадстаўляе праект «Абсалютнае кіно», які распачнецца 20 студзеня з паказаў фільмаў вядомага галяндзкага рэжысэра Алекса ван Вармэрдама.

«Абсалютнае кіно» — гэта творы высокай кінэматаграфічнай культуры, актуальныя і аўтарскі своеасаблівыя. Гэта кіно, не абмежаванае жанрам, тэмай, прасторай і часам.

Штомесяц менскіх кінагурманаў, для якіх кінатэатар «Перамога» ужо стаў культавым месцам, чакаюць новыя паказы.

Праект распачынаецца паказам шасьці фільмаў Алекса вон Вармэрдама 20 — 25 студзеня: «Абэль», «Паўночныя людзі», «Сукенка», «Малы Тоні», «Новыя казкі братоў Грым», «Афіцыянт».

З 11 лютага пры падтрымцы Аддзяленьня амбасады Швэцыі ў Менску ў «Абсалютным кіно» — Інгмар Бэргман. Ужо добра знаёмыя беларусам фільмы можна будзе ўбачыць на беларускай мове.

Увесну чакаюць францускія фільмы — што натуральна для гэтай рамантычнай паравіны году.

Пазьней можна будзе пазнаёміцца з працамі ізраільскіх кінарэжысэраў.

generation.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0