Мабільная праграма Internet.org

Мабільная праграма Internet.org

Больш за мільярд чалавек у Індыі не маюць доступу да інтэрнэту, паведаміў Цукерберг. Мэта праекту Internet.org — выправіць як ў Індыі, так і па ўсім свеце. Да праекту ўжо падключаныя некалькі краін Афрыкі і Лацінскай Амерыкі з сумарным насельніцтвам 150 млн чалавек, доступ у інтэрнэт ужо атрымалі 6 млн чалавек.

У межах Internet.org жыхары бедных краін атрымліваюць бясплатны доступ да Вікіпедыі, Facebook, анлайн-бібліятэкі, навін, прагнозу надвор’я, сайтаў пошуку працы і іншых інтэрнэт-сервісаў.

Індыя ёсць асабліва цікавым для Facebook рынкам — паводле некаторых прагнозаў, Індыя ў хуткім часе будзе мець больш за ЗША зарэгістраваных у сацсетцы карыстальнікаў/

Аналагічную ідэю, Project Loon, рэалізуе Google. У яе межах жыхароў бедных краін мяркуецца забяспечыць інтэрнэтам з паветраных шароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?