Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што гатовы да прыняцця рашэння наконт увядзення ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны ў выпадку эскалацыі канфлікту.
Пра гэта ён заявіў сёння ў час пашыранага пасяджэння ўрада з удзелам кіраўнікоў абласных адміністрацый.
«Магу падкрэсліць, што і я, і ўрад, і Вярхоўная Рада гатовыя да прыняцця рашэння па ўвядзенні ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. І я ні ў якім разе не стану затрымлівацца з гэтым рашэннем, калі безадказныя дзеянні агрэсара прывядуць да сур'ёзнай далейшай эскалацыі канфлікту», — сказаў Парашэнка.