Сёння ў Мінску пройдзе сустрэча ў «нармандскім фармаце», прысвечаная сітуацыі на Данбасе. Для ўдзелу ў ёй у другой палове дня прыляцяць канцлер Германіі Ангела Меркель, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Саміт пройдзе ў Палацы Незалежнасці, пачнецца каля 17-й-18-й гадзінаў.

Яшчэ ў 14.30 журналістаў пачалі пускаць у Палац Незалежнасці. Праверка на ўваходзе была вельмі пільная. Каб патрапіць у будынак, трэба прайсці два кардоны аховы.

Журналістаў запускаюць у залу, дзе нядаўна праходзіла прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Цікава, што беларускі сцяг вісіць збоку, па цэнтры знаходзіцца сцяг Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?