«Кава за пацалунак» — заяўляюць барысты кавярні і абавязваюцца з 13 па 15 лютага задарма частаваць кавай і гарбатай тых наведнікаў, хто прадэманструе сапраўдны гарачы пацалунак.

Кавярня прапануе больш за 20 відаў кавы, цукеркі са спецыямі, каньяком, імбірам, лімонам і г.д. Дэсерты гатуюцца на вачах у кліентаў, што ўраўнаважвае даволі сціплы інтэр’ер кавярні.

Удзельнікі акцыі атрымліваюць магчымасць выйграць рамантычную фотасесію ад вясельнага агенцтва Honey Moments і два смачныя наборы шакаладных цукерак ручной працы ад «Стараменскай Майстэрні шакаладу».

Сачыць за акцыяй можна будзе ў сацыяльных сетках і праз #кофезапоцелуй!

адрас: г. Мінск, вул. Кісялёва, 4
працуе з 10:00 да 23:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0