Міліцыя затрымала моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука. Гэта адбылося калі маладзён выходзіў з суду Цэнтральнага раёну, дзе сёньня адбываліся суды над затрыманымі ўчора. Пра гэта "НН" паведаміў Павал Севярынец.

Хведарука запіхалі ў аўтазак, пры гэтым ужыўшы фізычную сілу. Цяпер ён найхутчэй знаходзіца ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Разам зь ім быў затрыманы адвакат Аляксандар Галіеў, але яго адпусьцілі празь некалькі хвілінаў.

Нагадаем, што 12 сьнежня АМОН моцна зьбіў Зьмітра Хведарука. Каля тыдня хлопец праляжаў у больніцы, дактары канстатавалі ў яго страсеньне мазгоў. Пасьля гэтага ў хлопца значна пагоршыўся зрок.

«Зьміцер Хведарук знаходзіцца цяпер у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Там знаходзіцца і Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў», — паведамляе карэспандэнтка радыё «Свабода» Любоў Лунёва.

Напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня мітынгу прадпрымальнікаў улады арганізавалі маштабную акцыю застрашваньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?